WWW.REFERATCENTRAL.ORG.UA - Я ТУТ НАВЧАЮСЬ

... відкритий, безкоштовний архів рефератів, курсових, дипломних робіт

ГоловнаІсторія Всесвітня → Лівонская вайна - Курсова робота

Лівонская вайна - Курсова робота

У ліпені 1581 г. Стэфан Баторый пачаў збіраць пад Полацкам войска для трэцяй выправы - паходу на Пскоў. Маскоўскія ўрадавыя колы са свайго боку рыхтавалі контрнаступальныя дзеянні, мяркуючы атакаваць Беларускае Падняпроўе. Цар зноў не меў яснай праграмы дзеянняў, бо не ведаў, куды будзе скіраваны ўдар арміі Баторыя: ён чакаў паходу і на Смаленск, і на Тарапец, і на Ноўгарад Вялікі, і на Пскоў. Маскоўскія ваяводы сабралі пад Мажайскам і Дарагабужам ад 40 да 70 тыс. чалавек і чакалі загаду. Пад канец чэрвеня, калі яшчэ доўжыліся перамовы аб замірэнні, ад 20 да 30 тыс.маскоўскіх ратнікаў ўварвалася ў ВКЛ пустошыць землі на узбярэжжы Дняпра. Яны рашылі захапіць Дуброўну,Чэрыкаў, Мсціслаў,але замкі былі добра умацаванымі. Каля Магілёва адбылася бітва паміж харугвамі Княства і маскоускім войскам,дзе перамаглі ратнікі Вялікага княства.Так контрнаступальная кампанія Івана IV скончылася безвынікова: Армія Стэфана Баторыя збіралася вельмі марудна і толькі дзвюма калонамі з Полацка рушыла на Завалач і далей. Па дарозе Баторыя выдаў "вайсковыя артыкулы", якімі ўстанаўляў жорсткую дысцыпліну.

На ваеннай нарадзе ў Завалачы кароль нечакана прапанавау замест Пскова пайсці на Вялікі Ноўгарад, зусім не падрыхтаваны да асады,аднак праграма паходу не змянілася, і 47-тысячная армія Рэчы Паспалітай працягвала pyx на Пскоў.

Цяжкасці пад Псковам

Пскоўскі паход быў горш падрыхтаваны папярэднія кампаніі і пачаўся відавочна запозна. А Пскоў – вялікі горад, абнесены каменнай фартыфікацыяй, паспеў добра падрыхтавацца да абароны. Ужо першыя дні аблогі, пачатай 28 жніўня, далі трывожныя прадчуванні. Для аблогі ўсяго горада не хапіла сіл, выявіліся праблемы і з узбраеннем. Вылазкі з Пскова і іншых замкаў ускладнялі дзеянні Рэчы Паспалітай. Пасля няўдалага штурму, калі 7 верасня венгерская і нямецкая пяхота кінулася ў занадта вузкі пралом і панесла цяжкія страты, надзеі на поспех стала яшчэ менш. У дадатак неспадзявана у лагеры Стэфана Баторыя забракавала пораху.

Пскавічы таксама перажывалі цяжкі час. Па чутках, чэрнь у горадзе жадала перайсці на бок караля, таму Шуйскі прымусіў усіх зноў прысягнуць цару. Між тым Іван IV фактычна пакінуў Пскоў на волю лёсу. 3 вялікім войскам ён стаяў у Старыцы. На дапамогу Пскову з Вялікага Ноўгарада быў высланы толькі сямітысячны корпус маскоўскага войска, які ўдалося цалкам разбіць. Асабліва паспяховым аказаўся і дыверсійны рэйд корпуса конніцы Крыштафа Радзівіла з Філонам Кмітам (разам 5600 коннікаў) у глыбіню Маскоўскай дзяржавы. Яны зайшлі ажно да Волгі, разграмілі царскія фарміраванні каля Ржэва і ледзь не захапілі ў палон самога цара, які знаходзіўся ў Старыцы. Аднак гэтыя поспехі не маглі палепшыць цяжкага становішча войска пад сценамі Пскова. У 1581 г. у першыя дні кастрычніка ўжо выпаў снег. Жаўнеры пакутавалі ад холаду і капалі сабе зямлянкі. 3-за халадоў, голаду і ліхаманкі хварэла амаль трэць асабовага саставу ўсяго войска. 2 лістапада, на ваеннай нарадзе,было прынята рашэнне спыніць аблогу і абмежавацца блакадай Пскова. Пад фартэцыяй пакінулі меншую частку арміі, а астатніх адвялі адпачываць на зімовыя кватэры - у маскоўскія землі паміж Порхавам і Старой Русай.

Перамір'е як паражэнне Івана IV

Нягледзячы на цяжкасці, Стэфан Баторый дэманстраваў рашучы намер дамагчыся пастаўленай мэты ў наступным годзе. Да больш актыўных дзеянняў перайшлі і шведы, якія восенню 1581 г. занялі Нарву. У той сітуацыі Іван IV накіраваў пад Пскоў сваіх паслоў для заключэння міру, дазволіўшы ім пагаджацца на саступку ўсіх Інфлянтаў узамен на Полацк, Вялікія Лукі і іншыя землі, занятыя Стэфанам Баторыем у 1579-1580 гг.

Перамовы прайшлі у вёсцы Ям Запольскі, што паміж Порхавам і Завалачам, 15 студзеня 1582 г. тут было падпісана пагадненне аб 10-гадовым перамір'і. Яго ўмовамі прадугледжвалася, што Іван IV цалкам адмаўляецца ад Інфлянтаў на карысць Рэчы Паспалітай і ад Полацка з гарадамі Веліж, Азярышча і Себеж, а Стэфан Баторый вяртае ўласна расійскія землі - Вялікія Лукі, Завалач, Красны Гарадок - і адводзіць сваю армію ў межы Рэчы Паспалітай.

Маскоўcкая дзяржава цалкам пазбаўлялася выхаду да Балтыйскага мора. Гэта цяжкае паражэнне Івана IV у ім жа развязаным міжнародным канфлікце. Інфлянты сталі правінцыяй Рэчы Паспалітай (Рыга з захаваннем усіх правоў была ўключана ў яе склад 16 лістапада 1582 г.). Толькі паўночная частка Інфлянтаў (землі Эстоніі) засталася ва ўладанні Швецыі, што пазней спрычынілася да глыбокага канфлікту паміж Шведскім каралеўствам і Рэчу Паспалітай, у першай палове XVII ст.

Як для ўсяго Вялікага Княства Літоўскага, так і ў прыватнасці да Беларусі, што пацярпела больш за іншыя землі, завяршэнне Інфлянцкай вайны стала асабліва важнай гістарычнай падзеяй. Ям-Запольскі мір замацаваў у складзе беларуска-літоўскай дзяржавы не толькі вернуты Полацк, але і іншыя этнічна беларускія тэрыторыі.

Вынік

Такім чынам у сваей працы я разгледзеў асноўныя этапы ходу Лівонскай вайны, а таксама прычыны падпісання Люблінскай уніі і утварэння Рэчы Паспалітай. Уцяг ВКЛ у Лівонскую вайну меў на ўвазе адразу две мэты:

  1. Далучыць да сваіх уладанняў тэрыторыю Лівонскага ордэна.

  2. Не дапусціць Расію да Балтыйскага мора, а гэта значыць на заходнееўрапейскі рынак.

Пасля пераходу Лівонскага ордэна пад патранат ВКЛ, Расія перанесла ваенныя дзеянні на тэрыторыю Беларусі. Лівонская вайна патрабавала ад насельніцтва ВКЛ напружання ўсіх сіл. Яна прывяла да рэзкага павялічэння падаткаў, прынесла працоўным масам разбурэнне іх гаспадарак і смерць. Задача валодаць Лівоніяй здавалася вельмі важнай, але сіл для барацьбы з маскоўскім царом не хапала. Асабліва цярпелі ад маскоўскіх спусташэнняў ўсходнія землі. Нядзіўна, што пры такіх ўмовах Вялікае княства зрабілася больш падатлівым у пытаннях пра унію. З пачатку Лівонскай вайны палякі не пераствалі напамінаць пра унію, і яны знайшлі спачуванне у радах шляхты, стомленай вайной. Сутнасць акта уніі заключаецца ў наступным. Абедзве дзяржавы (Польшча і ВКЛ) зліваюцца ў адзінае і непадзельнае цэлае, члены якога абавязаны дапамагаць інтарэсам і выгадам агульнай дзяржавы. У 1569 годзе у Любліне было падпісана пагадненне аб дзяржаўна-палітычным саюзе ВКЛ з Польшчай паводле якога ўтварылася федэратыўная дзяржава - Рэч Паспалітая. Пасля гэтага ў Лівонскай вайне адбыўся вялікі пералом. Войскі Рэчы Паспалітай дасягнулі значных поспехаў і змаглі вярнуць тэрыторыі захопленыя Маскоўскім княствам на пачатку вайны. Цяжкае становішча пасля шэрага паражэнняў прывяло да таго, што маскоўскі цар заключыў перамір'е.

У выніку Лівонскай вайны аказалася спустошанай і зруйнаванай паўночна- усходняя частка Беларусі, загінула шмат насельніцтва, былі знішчаны культурныя каштоўнасці. Так, напрыклад, пад час вызвалення Полацка венгерскія наемнікі, якія уварваліся першымі ў горад, рабавалі жыхароў, руйнавалі ўсе. Менавіта ў час рабавання горада наемнікамі Стэфана Баторыя, загінулі многія культурныя каштоўнасці, у тым ліку і Полацкі летапіс. Вынікам Лівонскай вайны на Беларусі было далейшае ўмацаванне пазіцый польскіх феадалаў і каталіцкага ўплыву, яшчэ больш глыбокі раскол беларускага грамацтва на рэлігійнай глебе.

Спіс літаратуры

1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн., 1993 -1994. Т. 1 – 2.

2. Гісторыя Беларусі. Даведачна-інфармацыйны дапаможнік. Мн., 1996.

3. Я.К. Новік, Г.С. Марцуля 2в.,частка 1 Гісторыя Беларусі, Мінск "Універсітэцкае" 2000.

4. М.В. Доўнар-Запольскі Гісторыя Беларусі, Мінск "Беларуская энцыклапедыя" імя Петруся Броўкі, 1994.

Loading...

 
 

Цікаве