WWW.REFERATCENTRAL.ORG.UA - Я ТУТ НАВЧАЮСЬ

... відкритий, безкоштовний архів рефератів, курсових, дипломних робіт

ГоловнаІсторія Всесвітня → Лівонская вайна - Курсова робота

Лівонская вайна - Курсова робота

Толькі 11 верасня, пасля двух дзён аблогі і штурмаў, польская і літоўкая пяхота ўварвалася ў крэпасць Сокал. Гэты дзень аказаўся самым крывавым за ўсю кампанію: ад рук наступаўшых і ў агні загінула каля 4 тыс. царскіх ратнікаў, палегла і шмат ратнікаў Мялецкага. Пасля Сокала полацкі ваявода Мікалай Дарагастайна аблажыў крэпасць Сушу і ўгаварыў яе гарнізон здацца: 6 кастрычніка 1579 г. каля 6 тыс. маскоўскіх ратнікаў выйшла з крэпасці, пакінуўшы ўсю зброю, запасы пораху і прадуктаў. Нарэшце ў снежні 1579 г. каталіцкія фарміраванні захапілі Няшчэрду.Так першы год узноўленай вайны прынёс вялікае паражэнне Маскоўскаму царству. Падчас Полацкай кампаніі былі знішчаны ці захоплены ў палон больш за 10 тыс. маскоўскіх ратнікаў і 16 ваяводаў, 120 цяжкіх гармат, тысячы руляў ручной нястрэльнай зброі. Падзеленае на тры групоўкі войска адышло на адпачынак да Галоўчына, Шклова і Магілёва. Цар Іван IV пасля страты Полацка змяніў тон сваіх пасланняў і выказаў жаданне памірыцца. Аднак кароль распачаў вайну не дзеля вяртання аднаго Полацка.

Працяг вайны і паход 1580 г.

Вальны сейм, праведзены ў Варшаве ў снежні 1579 і пачатку 1580 г., даў згоду на працяг вайны і ўхваліў такія ж падаткі, як у 1578 г. Новы паход супраць Івана IV быў падрыхтаваны на лета. Вайне паспрабавалі надаць рэлігійнае вымярэнне, выдаючы яе за барацьбу супраць "схізматыкаў", аднак гэта не азначала, што яна прымалася шляхтай у катэгорыях супрацьпастаўлення заходняга і ўсходняга хрысціянства. У ВКЛ яе аднолькава падтрымліваў палітычны народ і праваслаўнага, і пратэстанцкага веравызнання. Цар Іван IV ўсю першую палову года дыпламатычнымі сродкамі спрабаваў затрымаць пачатак ваеннай кампаніі да позняй восені, аднак Стэфан Баторый не перапыняў падрыхтоўкі да паходу. Яшчэ больш рашуча ён стаў дзейнічаць, калі адкрылася, што ў выніку намаганняў царскага пасла Нашчокіна быў завербаваны Грыгоры Осцік і ў ВКЛ рыхтавалася змова.

15 чэрвеня Стэфан Баторый з Вільні праз Менск і Барысаў накіраваўся пад Чашнікі, дзе было загадана канцэнтравацца ўсёй арміі. Адтуль адыходзілі дарогі на Вялікія Лукі і на Смаленск. Маскоўскі цар не ведаў пра напрамак паходу, хоць высылаў шпегаў збіраць інфармацыю ажно да Вільні. У сярэдзіне ліпеня ў Маскве найбольш верагодным лічылі ўдар па Пскове ці па Смаленску. Між тым ваенная нарада, праведзеная каралём 18 ліпеня пад Чашнікамі, канчаткова вызначыла мэтай паходу Вялікія Лукі. Захоп гэтага горада дазваляў цалкам адрэзаць Маскву ад Інфлянтаў, вяртанне якіх было галоўнай задачай вайны. Немалаважнае значэнне мела і тое, што з Вялікіх Лукаў найзручней было б ударыць па Пскове, авалодаць якім Стэфан Баторый намерваўся ў наступным годзе.

Каб адцягнуць увагу непрыяцеля, кароль паслаў на Смаленшчыну вопытнага ў дыверсійнай вайне Філона Кміту Чарнобыльскага, якому было даручана ахоўваць мяжу ВКЛ з боку Смаленшчыны.

Тым часам галоўная армія Рэчы Паспалітай, падрыхтаваная лепш, чым у час Полацкай кампаніі (кароль засведчыў гэта ў Лукомлі, дзе правёў ваенны агляд), пачала рух на Вялікія Лукі ўздоўж Дзвіны і Усвячкі. 3 Чашнікаў войска прыйшло да Віцебска, дзе раздзялілася: галоўныя сілы адразу рушылі ў напрамку Вялікіх Лукаў, а частка харугваў на чале з каронным канцлерам Янам Замойскім была накіравана на Веліж (хоць літвіны прасілі караля даверыць узяцце гэтага горада ім). Пасля таго як у выніку абстрэлу вогненнымі ядрамі ўмацаванні Веліжа загарэліся 6 жніўня кантынгент Замойскага здабыў яго, паланіўшы нават двух ваявод. Па распараджэнні Стэфана Баторыя палонныя маскоўскія ратнікі былі адпушчаны на волю. У тыя ж дні Мікалай Радзівіл авалодаў тамі (ён паддаўся яшчэ хутчэй, чым Веліж), а Мікалай Дарагастай з полацкай шляхтай аблажыў Невель.

Трыумфы другога паходу

У канцы жніуня армія Рэчы Паспалітай пачала аблогу Вялікіх Лукаў. Шасцітысячны гарнізон цвярдыні адмовіўся абараняць горад і спаліў яго,схаваўшыся у моцным замку. Аднак умацаванні былі дрэнныя, і артылерыйскі абстрэл, пачаты 1 верасня моцна шкодзіў ім. Пазіцыі маскоўскага цара Івана IV залежалі ад поспехаў арміі Стэфана Баторыя, і, паколькі аблога была эфектыўна,спроба прыслаць абложаным дапамогу і боепрыпасы не ўдалася. Паслы царя ўжо 2 верасня 1580 г. прыехалі пад Bялікія Лукі з прапановай заключыць перамір'е.Іван IV дэклараваў гатоўнасць адмовіцца не толькі ад Полацка, але і ад Курляндыі і інфлянцкіх зямель. Аднак кароль разумеў, цар хоча перамовамі як найдаўжэй цягнуць і аблога працягвалася. Калі 4 верасня ўдалося запаліць адну з драўляных веж умацаванняў і пажар стаў ахопліваць увесь замак, абаронцы капітуліравалі. Падчас перадачы крэпасці венгерскае і польскае войска выйшла з-пад кантролю камандзіраў і кінулася рабаваць, забівадь. . Сотні марадзёраў не звярнулі ўвагі нават на пажар, які перакінуўся на парахавыя склады. У выніку выбух магутнай сілы пахаваў шмат людзей.Баторый распарадзіўся адбудаваць замак, пакінуўшы ў Луках больш за 3 тыс. жаўнераў. Яшчэ падчас аблогі Вялікіх Лукаў праводзіліся аперацыі супраць іншых замкаў Івана IV. Полацкі ваявода Мікалай Дарагастайскі трымаў у аблозе Невель, які 29 верасня 1580 г. таксама капітуляваў, а праз 13дзен паддалося Азярышча, абаронцы якога паверылі на слова Мікалаю Радзівілу. Нарэшце 25 кастрычніка капітуляваў гарадок Завалач, маскоўскі гарнізон якога, як іншых замкаў, быў адпушчаны на свабоду.

Кампанія 1580 г. яшчэ больш пераканаўча паказала ваенную перавагу войска Рэчы Паспалітай над маскоўскай арміяй. Яе конніца цалкам кантралявала тэатр ваенных дзеянняў, а пяхота умела здабывала самыя непрыступныя крэпасці. Усе замкі басейна Дзвіны, якія мелі важнае стратэгічнае значэнне, аказаліся ў руках арміі Рэчы Паспалітай. Па ваеннай тэхніцы памесная армія Маскоўскай дзяржавы не магла параўнацца з жаўнерамі Стэфана Баторыя, асабліва з вопытнымі наймітамі, многія з якіх прайшлі праз войны ў Францыі, Іспаніі, Італіі і інш.

Аднак нягледзячы на ваенныя поспехі, у Вялікім Княстве з 1580 г. пашырыліся пацыфісцкія настроі. Шляхта Беларусі і Літвы была задаволена вяртаннем сваіх тэрыторый, а далучэння іншых земляў не дамагалася. Ад эпідэміі тыфу, якая ахапіла тады Рэч Паспалітую, пашыраючыся аж ад Кракава да межаў Вялікага Княства, моцна пацярпела армія: даследчыкі мяркуюць, што з 48 тыс. жаўнераў, якія бралі ўдзел у вялікалуцкай выправе, яе ахвярай стала каля 10 тыс. чалавек. Усё гэта нарадзіла апазіцыю, якая паступова нарастала і рабілася сур'ёзнай перашкодай для падрыхтоўкі трэцяй выправы, запланававай на 1581 г.

Варшаўскі сейм і падрыхтоўка трэцяй выправы

Вальны сейм 1581 г., што праходзіў у Варшаве з 22 студзеня па 8 сакавіка, згадаў на працяг вайны і ўхваліў збор падаткаў на трэці паход супраць Маскоўскай дзяржавы. Стэфан Баторый кіраваў падрыхтоўкай да кампаніі з Гародні. 1581 год пачаўся ўдалым дыверсійным рэйдам казакоў Філона Кміты да Вялікага Ноўгарада і Старой Русы, якія здабылі Холм і без страт вярнуліся з палонам. Маскоўскі цар прысылаў ганцоў і згаджаўся саступіць каралю ўсе Інфлянты (за выключэннем некалькіх гарадкоў), аддаваў Полацк, Усвяты і Азярышча, - каб толькі пакінуць сабе гарады Вялікія Лукі, Холм, Веліж і Завалач. Аднак перамовы з царскім пасламі, якія прыбылі ў Вільню 26 мая, скончыліся безвынікова: выслухаўшы патрабаванні Стэфана Баторыя (аддаць Інфлянты, кампенсаваць затраты на папярэднія ваенныя кампаніі, вызваліць палонных і інш.), маскоўскія дыпламаты спаслаліся на адсутнасць у іх адпаведных указанняў.

Loading...

 
 

Цікаве