WWW.REFERATCENTRAL.ORG.UA - Я ТУТ НАВЧАЮСЬ

... відкритий, безкоштовний архів рефератів, курсових, дипломних робіт

ГоловнаІсторія Всесвітня → Лівонская вайна - Курсова робота

Лівонская вайна - Курсова робота

Падчас другога бескаралеўя (1574-1575) цар Іван IV разам з сынам Фёдарам зноў уключыўся ў выбарчую кампанію ў Рэчы Паспалітай. Каб перашкодзіць абранню сямігародскага князя Стэфана Баторыя, Масква ўзгадняла сваю палітыку з Венай.У 1575 г. на Варшаўскім сейме сенатары прагаласавалі за Максіміліяна II, але большасцю шляхты каралём быў абраны Стэфан Баторый. Тады маскоўскія паслы прывезлі ў Рэгенсбург праект падзелу Рэчы Паспалітай паміж царом і Габсбургам. Згодна з ім Масква павінна была завалодаць ВКЛ і Інфлянтамі, а імператар атрымаў бы Польшчу і Прусію. Толькі смерць імператара ў кастрычніку 1576 г. спісала гэты небяспечны план у архіў.

Стэфан Баторый і ўзнаўленне вайны.

Пасля абрання каралём польскім і вялікім князем літоўскім Стэфана Баторыя, які адразу сутыкнуўся з цяжкасцямі (Гданьск паўстаў і адмовіўся прызнаваць новага караля) цар Іван IV распачаў маштабныя ваенныя дзеянні ў Інфлянтах, каб паспець канчаткова падпарадкаваць іх. У 1576 г. маскоўская армія тройчы брала ў аблогу Рэвель, але цярпела няўдачы. Тым не менш пакуль Стэфан Баторый быў заняты падпарадкаваннем Гданьска, маскоўскія ваяводы за 1577 г. занялі ў Інфлянтах большасць земляў і гарадоў, якія належалі Рэчы Паспалітай. Нязначныя сілы ВКЛ, якія дзейнічалі там не маглі іх стрымаць, хоць нярэдка дамагаліся поспеху. Перагаворы паслоў Стэфана Баторыя з Іванам IV аб умовах магчымага міру выявілі ўзаемавыключальныя пазіцыі: цар патрабаваў, каб яны адмовіліся ад Полацка і занятых ім Інфлянтаў, а пасольства Рэчы Паспалітай ставіла галоўнай умовай вяртанне ўсіх заваяваных зямель ВКЛ і Інфлянтаў. Вайна была непазбежнай. Стэфан Баторый думаў пра паход на Полацк і Смаленск яшчэ ў 1577 г. I як толькі яму ўдалося супакоіць Гданьск, а ў 1578 г. канчаткова ўрэгуляваць адносіны з Крымам, пачалася падрыхтоўка да наступальных дзеянняў.

Антымаскоўскую праграму новаабранага манарха асабліва падтрымалі магнаты і шляхта ВКЛ. Варшаўскі сейм у сакавіку 1578 г. ухваліў рашэнне аб пачатку вайны супраць Масквы і вызначыў праграму падрыхтоўкі да ваенных дзеянняў. Для паходу вялікай арміі збіраліся транспартныя сродкі, запасы харчавання, фуражу і інш. Закуп зброі і боезапасаў праводзіўся як за мяжой, так і ў гарадах Беларусі і Літвы. Ручная агнястрэльная зброя партыямі куплялася ў майстроў Вільні, Пінска, Мядзеля, Браслава, а таксама ў збраяроў Польшчы. Гарматы адліваліся ў Вільні (па малюнках самога Баторыя), перавозіліся з Мальбарка і Гданьска. Калі Стэфан Баторый прыехаў у Вялікае Княства, то тут яго ў патрыятычным парыве віталі магнаты і шляхта, якія даўно чакалі рэваншу ў вайне з Масквой і вяртання сваіх зямель. У Гародні манарх абмеркаваў план вайны і звярнуўся да ўсіх станаў ВКЛ з адозвай, каб тыя выставілі паспалітае рушэнне.

Тыя адгукнуліся на заклік, і земскае войска склала аснову дзеючай арміі. Каля мястэчка Свір, на мяжы беларуска-літоўскай дзяржавы з маскоўскімі ўладаннямі, у траўні 1579 г. сабраліся аб'яднаныя сілы ВКЛ і Кароны. Пры агульнай мабілізацыі 56 тыс. (30 500 чалавек у ВКЛ і 25 500 - у Кароне) агульная колькасць войска, выкарыстанага на тэатры ваенных дзеянняў, склала 41 тыс., сярод якіх было 30 тыс. конніцы. Большасць гэтай арміі ўтваралі харугвы Вялікага Княства — 23 тыс., з якіх 10 тыс. налічвалі магнацкія почты, 9 тыс. - паспалітае рушэнне і 4 тыс. - найманыя жаўнеры.

Паход на Полацк.

Літвіны раілі ісці на Пскоў як самую важную маскоўскую цвярдыню, на той момант яшчэ мала падрыхтаваную для абароны. Аднак на ваеннай нарадзе было вырашана, што першы ўдар трэба наносіць па Полацку. Аргументы Стэфана Баторыя наконт прыярытэтнасці Полацка як мэты першага naxоду пераконвалі: канцэнтрацыя арміі вакол яго агаляла межы ВКЛ і не адкрывала тылы, а ўзяцце Полацка дазваляла ўмацаваць пазіцыі Віцебска і адрэзаць Інфлянтаў ад цэнтральных маскоўскіх правінцый. Немалаважным з'яўляўся і псіхалагічны факт: яе наколькі балюча перажывалася страта Полацка ў Беларусі і Літве, настолькі акрыляць магло быць яго вяртанне на самым пачатку вайны.

Палявая друкарня караля, што дзейнічала пры абозе, 12 ліпеня выпусціла "Маніфест да войска", перакладзены на некалькі моў. Вайна абвяшчалася справядлівай і законнай, а яе прычыны звязваліся з тым, што Іван IV учыніў шмат шкоды хрысціянам у Інфлянтах і ВКЛ, дзе захапіў Полацк, а таксама з немагчымасцю заключыць мір з царом.

Армія пайшла на Полацк уздоўж Дзвіны, пераправіўшыся каля Дівны па пантонных мастах на яе правы бераг. Каб прадухіліць умацавання полацкага гарнізона дадатковымі сіламі, наперад быў высланы авангард конніцы віленскага ваяводы Мікалая Радзівіла і венгра Каспара Бекенца, якія адразу заблакіравалі горад. Край за шаснацаць гадоў акупацыі абязюдзеў і здзічэў. Бездарожжа і няспынныя дажджы замаруджвалі рух вялікай арміі. Па шляху харугвы з ходу займалі збудаваныя царскімі войскам крэпасці: 23 ліпеня - Казьяны, 31 ліпеня - Краснае.

Даведаўшыся пра набліжэнне арміі Баторыя, маскоўскія ваяводы з Полацка паспрабавалі застрашыць наступаўшых: яны умярцвілі польскіх і літоўскіх палонных, якіх з даўняга часу трымаліся у цяжкіх аковах, і, прывязаўшы іх трупы да бреўнаў, спусцілі па рацэ насустрач.

Аблога Полацка і яе цяжкасці.

Армія Рэчы Паспалітай пачала аблогу 11 жніўня. Пад горадам быў надрукаваны зварот да маскоўскага цара і ўсіх яго падданых, у якім прапаноўвалася не супраціўляцца, а пераходзіць на бок караля або пакінуць гарады і воласці ВКЛ. Тым, хто складзе зброю, Стэфан Баторый гарантаваў захаванне асабістых правоў і бяспеку. Маскоўская залога Полацка, якая налічвала каля 6000 чалавек, адразу запаліла пасады, і ўсе абаронцы перайшлі ў Верхні замак, ператвораны за гады валодання ў непрыступную фартэцыю. 3 ходу захапіць яе не ўяўлялася магчымым. Да ўсіх цяжкасцей далучыліся аб'ектыўныя фактары: акупаваная зона і сумежныя з ёю раёны Полаччыны былі спустошаны, таму адразу ж паўстала вострая праблема пракорму вялікага войска Рэчы Паспалітай. Армія пачала галадаць, у пошуках яды даводзілася пасылаць раз'езды ў аддаленыя землі па левым беразе Дзвіны. Тым часам бясконцыя дажджы так узнялі ўзровень вады ў рацэ, што яна затапіла масты і стварыла шмат цяжкасцей для аблогі: драўляныя ўмацаванні моцна прамоклі, так што ўсе намаганні запаліць іх агнявымі ядрамі аказаліся марнымі. Залога ж баранілася надзвычай упарта. Цар Іван IV стаяў тады з 40-тысячным войскам у Ноўгарадзе Вялікім, не адважваючыся на значныя контрдзеянні. Ён баяўся адкрытай палявой сутычкі з арміяй Рэчы Паспалітай і не меў праграмы дзеянняў. У сярэдзіне ліпеня выслаў на дапамогу Полацку 8 тыс. стральцоў Барыса Шэйна і Фёдара Шарамецева, але такая колькасць не магла дапамагчы. 3 Пскова цар накіраваў на ВКЛ татарскія загоны, якія ў пачатку жніўня дасягнулі Біржа, але калі ў Біржах з войскам з'явіўся жамойцкі стараста Мікалай Тальваш, татары павярнулі назад. Са свайго боку Стэфан Баторый, прыкрываючы галоўныя сілы, сканцэнтраваныя пад Полацкам, яшчэ на пачатку выправы накіраваў у Інфлянты, пад Пскоў, на Севершчыну і ў бок Смаленска некалькі рот наймітаў.

Перамогі над Дзвіною

Моцныя дажджы, што амаль няспынна ішлі ўсё лета, былі саюзнікам царскага гарнізона ў Полацку. Працяглая аблога засмучала нават караля, які прагнуў рашучых дзеянняў, хоць на генеральны штурм не адважваўся. Але пад канец жніўня дажджы нарэшце скончыліся, і гэта адразу ж змяніла сітуацыю. Як толькі 29 жніўня ўдалося запаліць драўляныя вежы горада, на наступны ж дзень абаронцы паддаліся. Тых, хто адбіваўся да канца, паланілі, астатнім дазволілі выбіраць між службай каралю і вяртаннем у Маскоўскую дзяржаву. Некаторыя царскія ваяводы, адпушчаныя на свабоду, не пажадалі вяртацца на бацькоўшчыну. Але большая частка гарнізона скарысталася правам і вятнулася да цара, які загадаў размяшчаць такіх ратнікаў у іншых памежных замках — каб удзелам у далейшай вайне змылі ганьбу здачы Полацка. 3-за смроду ад непахаваных трупаў у адваяваным Полацку не ўдалося правесці набажэнства ў гонар перамогі, як таго хацеў кароль і вялікі князь. Урачыстая служба прайшла проста ў вайсковым лагеры. У горадзе быў пакінуты гарнізон у складзе 400 жаўнераў конніцы і 500 пяхоты: а галоўныя сілы арміі пасля перадышкі рушылі на іншыя замкі Поладчыны. Ужо 4 верасня харугвамі Канстанціна Лукомскага была узята Туроўля. На падпаракаванне Сокала, адной з самых моцных маскоўскіх цвердзяў на Поладчыне, на чале 3 тыс. пяхоты і конніцы рушыў вялікі гетман кароны Мікалай Мялецкі. Гарнізон гэтай крэпасці, які налічваў каля 5 тыс. ратнікаў, нават пасля капітуляцыі Полацка адчайна адбіваўся.

Loading...

 
 

Цікаве