WWW.REFERATCENTRAL.ORG.UA - Я ТУТ НАВЧАЮСЬ

... відкритий, безкоштовний архів рефератів, курсових, дипломних робіт

ГоловнаІсторія Всесвітня → Лівонская вайна - Курсова робота

Лівонская вайна - Курсова робота

чэнне уніі было адцягнута на пяць гадоў. Галоўны ваенны вынік Ульскай бітвы 1564 г. заключаўся для літвінаў у знішчэнні значнай колькасці жывой сілы праціўніка, у першую чаргу каманднага саставу войска. Аднак адсутнасць тэрытарыяльных змен пасля бітвы змяншала яе канчатковы ваенна-стратэгічны эфект. Войска ВКЛ не прыняло надежных мер па адабранні ў праціўніка захопленых зямель. Маскоўскія войскі засталіся валадарыць на ўсім абшары правабярэжнай Полаччыны і на частцы левабярэжжа Дзвіны. Літвіны так і не здолелі у бліжэйшым часе пераламаць ход падзей на сваю карысць.

Ваенныя дзеянні пасля 1564 г.

Улетку 1564 г. ваенныя дзеянні зноў, як у 1562 г., прынялі форму раптоўных удараў невялікіх вайсковых атрадаў па памежных тэрыторыях праціўніка. Пастаянна адбываліся уварванні літоўскіх жаўнераў з Інфлянтаў на Пскоўшчыну. Час ад часу маскоўскім войскам ўдавалася даваць адпор. Адным з асноўных цэнтраў, адкуль ажыццяўляліся напады на тэрыторыю ВКЛ, паранейшаму заставаўся Смаленск. Маскоўскае камандаванне не пакінула намераў больш шырокага захопу тэрыторыі ВКЛ. Да ідэі правядзення шырокамаштабнай аперацыі супраць Маскоускай дзяржавы ў ВКЛ вярнуліся толькі восенню 1564 г. Цяпер стаўка была зроблена на наёмныя сілы. У войску знаходзілася 4900 коннікау,3700 драбаў (пехацінцаў), не лічачы ротаў з ВКЛ, у якіх, паводле звестак амаль усе былі палякі. Мэтай ваеннага паходу быў выбраны Полацк. Лiтоўска-польскае войска падышло да горада 16 верасня 1564 г. Войска не было падрыхтавана весці аблогу, яно амаль што не мела гармат. Літоўскае камандаванне спадзявалася на адкрытую бітву. Аднак маскоўскія ратнікі зачыніліся ў полацкіх сценах, выбраўшы звыклую для сябе тактыку працяглай абароны. На дапамогу Полацку выступіла вайсковая групоўка з Вялікіх Лукаў. Яе прысутнасць не спатрэбілася. 4 кастрычніка 1564 г. літвіны адступілі, так і не пачаўшых актыўных дзеянняў па аблозе замка.

Пасіўныя дзеянні пад Полацкам хутка абярнуліся для літвінаў павальным паражэннем. Маскоўскае войска, што выступіу з Вялікіх Лукаў, 6 лістапада 1564 г. захапіла замак Азярышча, найбольш аддалены абарончы пункт на правым беразе Дзвіны. Захоп Азярышча быў асабліва прыкрай падзеяй на фоне бліскучай перамогі пад Улай напачатку года. Яшчэ раз было засведчана, што Княства не можа супрацьпаставіць націску непрыяцеля эфектыўную абарону. Гэтая страта маральна прыгнятала кіраўніцтва ВКЛ.

У 1565 г. ваенныя дзеянні страцілі сваю маштабнасць, зноў прыняўшы характар спусташальных выпраў нязначных вайсковых атрадаў на памежныя землі праціўніка. Адной з найбольш важных падзей стаў рэйд польскай коннай групоўкі на пачатку сакавіка 1565 г. на тэрыторыю Пскоўскай зямлі. Пасля непрацяглай аблогі Краснага гарадка польскія вайскоўцы мелі сустрэчу з атрадам І.А. Шуйскага, які прыйшоў з Вялікіх Лукаў. Поспех, відавочна, быў за польскімі коннікамі. Пасля гэтай сутычкі яны наладзілі пагоню за маскоўскім непрыяцелем, але не дагнаўшы яго, учынілі спусташэнні па ўсёй паўднёва-заходняй частцы Пскоўшчыны. Пскоўскія, а таксама дэрпцкія воласці з'яўляліся і надалей аб'ектам пастаянных нападаў з боку падначаленай Літве часткі Інфлянтаў.

Становішча на ўсходнім памежжы ВКЛ таксама было неспакойным. Размешчаныя тут польскія наёмнікі здзейснілі паход у раён Смаленска. Яны спалілі прадмесці горада і разбілі атрад непрыяцеля ў адкрытым полі. Затым групоўка польскіх коннікаў павярнула ў бок Северскай зямлі, дзе спустошыла шматлікія воласці.

Раз-пораз царскім людзям удавалася супрацьдзейнічаць нападам літвінаў. Так, 8 чэрвеня 1565 г. смаленскі ваявода П. Марозаў разбіў віцебскіх казакаў, якія напалі на смаленскую акругу; у палоне апынуліся 62 чалавекі. Праз два дні тое ж самае здарылася з мсціслаўскім атрадам, які налічваў 1200 чалавек. Маскоўскія ратнікі ўзялі ў палон 23 "языкі". Няўдалым для літвінаў аказаўся і паход на раслаўскія воласці - пры вяртанні атрад пад камандаваннем I. Лычкі падвергся нападу, у выніку чаго ў палон быў узяты сам камандзір. Увогуле, баявыя дзеянні 1565 г. не вызначаліся інтэнсіўнасцю. Актыўнай вайне ў 1565-1566 гг. перашкаджала эпідэмія чумы, якая ахапіла ў гэты час Наваградчыну, Полаччыну і Смаленшчыну. Яна суцішылася толькі прыкладна ў другой палове 1566 г.

У сярэдзіне 1565 г. па ініцыятыве літоўскага боку былі адноўлены дыпламатычныя зносіны з Масквой. Перамовы аб міры нічога у гэтым кірунку не далі, паколькі прадстаўнік ВКЛ патрабаваў вярнуць Полацк і Смаленск, і вайна працягвалася.У перыяд 1567-1569 гг. рускія войскі, умацоўваючы пазіцыі каля Полацка, збудавалі крэпасці Суша, Сокал, Сітна, Красны, Казьяны, Усвяты, Туроўля. Увогуле ваенныя дзеянні 60-х гг. XVI ст. паказалі бясспрэчную перавагу літоўскага войска ў адкрытым змаганні. Аднак літвіны саступалі маскоўскім ратнікам у правядзенні аблогавых аперацый. Гэта стала прычынай значных тэрытарыяльных стратаў ВКЛ на Полаччыне. Пасля шырокамаштабных аперацый 1563-1564 гг. ваенныя дзеянні набылі лакальны характер. У 1566 г. царскія войскі пачалі замацаванне на захопленай тэрыторыі Полаччыны, у выніку чаго там з'явіліся новыя абарончыя пункты. У другой палове 60-х гг. літвінам ўдалося схіліць перавагу ў ваенным супрацьстаянні на свой бок. Важнай ваеннай перамогай было адабранне Улы ў 1568 г. Аднак цэнтральная ўлада ў ВКЛ не змагла арганізаваць буйнамаштабных ваенных акцый. Вільня мела пільную патрэбу ў мірнай перадышцы для ўзнаўлення сваіх рэсурсаў і вырашэння важных унутрыпалітычных пытанняў. Не менш зацікаўленай у міры была і Маскоўская дзяржава. Вынікам кампрамісу з'явілася заключэнне трохгадовага перамір'я ў 1570 г.

1.4 Люблінская унія 1569 г.

Перадумовы уніі.

3 пачаткам Інфлянцкай вайны Вялікае Княства Літоўскае апынулася ў надзвычай цяжкім становішчы. Вайсковая дэзарганізацыя, недахоп фінансавых сродкаў абумовілі няўдачы ў ваенных дзеяннях, якія з 1562 г. ужо вяліся на тэрыторыі Беларусі. Быў страчаны кантроль над значнай часткай Інфлянтаў, здадзены Полацк. Безупынна раслі падаткі, закладаліся гаспадарскія маёнткі, што, аднак, не прыносіла жаданых вынікаў. Стала відавочна, што аднаасобна спыніць агрэсію Маскоўскай дзяржавы, а тым больш вярнуць страчаныя землі Княства не можа. Такая сітуацыя вымушала палітычную эліту ВКЛ ісці на больш шчыльныя кантакты з Каралеўствам Польскім. Паступова ідэю моцнай уніі падтрымаў кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст. У 1560-я гг. адбыўся шэраг сеймаў, як супольных, так і асобных у ВКЛ і Польшчы, на якіх абмяркоўваліся ўмовы будучага унітарнага саюзу.

У верасні 1562 г. з'езд шляхты ВКЛ, што адбыўся пад Віцебскам, вылучыў асноўныя пастулаты уніі з Польшчай: правядзенне супольных сеймаў для абрання будучага караля і вялікага князя, арганізацыя сумеснай абароны, збліжэнне дзяржаўна-прававога поля дзвюх краін.

Перамовы аб уніі.

Hi шляхта ні магнаты не хацелі інкарпарацыі ў склад Каралеўства Польскага, яны хацелі толькі дзяржаўнага саюзу з агульным манархам і сеймам для вырашэння абаронных і іншых агульных спраў. Страта 15 лютага 1563 г. Полацка ў ходзе Інфлянцкай вайны яшчэ больш выразна паказала неабходнасць для ВКЛ моцнага саюзу з Польшчай. У маі-чэрвені гэтага года адбыўся сейм Княства ў Вільні. Літвіны згадзіліся на перамовы аб уніі і накіравалі на сейм у Варшаву дэлегацыю ад паноў-рады, шляхты і г. Вільні ў складзе 28 чалавек. Віленскі сейм распрацаваў інструкцыю, на якіх умовах ВКЛ магло заключыць унію.Такімі ўмовамі былі заключэнне пастаяннага саюзу дзвюх дзяржаў,якія мелі агульнага манарха, выбіранага са згоды абодвух бакоў, а таксама: вальныя сеймы дзеля вырашэння агульных спраў. У той жа час панам захоўваліся ўсе правы і вольнасці ВКЛ, заставаліся асобыя сеймы і суды, заканадаўства, войска. Палітычная эліта Княства падкрэслівала,што перамовы аб уніі патрэбны, каб атрымаць польскую дапамогу ў ліфлянцкай вайне.

Loading...

 
 

Цікаве