WWW.REFERATCENTRAL.ORG.UA - Я ТУТ НАВЧАЮСЬ

... відкритий, безкоштовний архів рефератів, курсових, дипломних робіт

ГоловнаІсторія Всесвітня → Лівонская вайна - Курсова робота

Лівонская вайна - Курсова робота

Прапанаваны Масквой у лютым 1558 г. антыкрымскі саюз прымушаў задумацца аб выбары знешнепалітычных прыярытэтаў. Аднак, Жыгімонт Аўгуст выслаў у Стамбул свайго пасланца са скаргай на варожыя дзеянні крымскага хана Даўлет-Гірэя. У выніку мір з Асманскай імперыяй і яе васалам Крымскім ханствам быў пацверджаны, а набег 1557 г. ахарактарызаваны як

прыкрае непаразуменне. Літвіны, такім чынам, здолелі забяспечыць сабе мір на паўднёвай мяжы. Адразу ж пасля гэтага да Масквы былі даведзеныя сведкі аб тым, што антыкрымскае пагадненне з ёю заключана не будзе. У Вільні існаванне Крымскага ханства разглядалася як стрымальны фактар, які не дазваляў Маскоўскай дзяржаве на поўную моц разгарнуць ваенныя дзеянні супраць Вялікага Княства.

Пасля безвыніковых перамоў аб вечным міры на пачатку 1559 г. літоўскія паслы упершыню звярнуліся да інфлянцкай праблемы. Акцэнтавалася ўвага Івана IV на недапушчэнне"хрысціянскага кровапраліцця", і на кроўныя сувязях Жыгімонта Аўгуста з рыжскім архіепіспам Вільгельмам, што давала яму nравы заступіцца за Інфлянтаў. У Літве добра разумелі, што Маскоўскае княства пасля авалодання Інфлянтамі адразу распачне вайну з ВКЛ. Таму, вельмі важным быў перахоп ініцыятывы, а ліхаманкавы пошук кіраўніцтвам Інфлянцкага opдэна знешняй ваеннай дапамогі толькі ствараў спрыяльныя ўмовы для гэтага. Заключанае ў сакавіку 1559 г. шасцімесянае перамір'е з Маскоўскай дзяржавай дало Інфлянтам час для правядзення неабходных перамоў. Вынікам візіту лівонскага магістра Г. Кетлера ў Вільню стала заключэнне 31 жніўня 1559 г. дамовы, паводле якой тэрыторыя Інфлянцкага ордэна пераходзіла пад асабістую абарону Жыгімонта Аўгуста. На ўваход у інфлянцкі канфлікт была атрымана згода вальнага сейма ВКЛ. Літвіны абавязваліся абараняць інфлянтаў ад нападкаў праціўніка і вярнуць захопленыя маскоўскім войскам інфлянцкія землі на паўночным усходзе краіны. Узамен яны атрымлівалі пад грашовы заклад паўднёва-ўсходнюю частку тэрыторыі Інфлянтаў. Пасля сканчэння вайны Ордэн меў права выкупіць гэтыя землі. Да заканчэння маскоўска-інфлянцкага перамір'я, літвіны павінны былі паведаміць Маскве пра пераход Інфлянтаў пад абарону ВКЛ. Вызначэнне межаў паміж Інфлянтамі і ВКЛ адкладвалася на канец вайны. На такіх жа ўмовах праз два тыдні да Віленскай дамовы далучыўся рыжскі архіепіскап Вільгельм.

1.2 Першы перыяд вайны(1558–1561)

Уступленне ВКЛ у Лівонскую вайну. Заключэнне Віленскай дамовы

1559 г. адзначыўся ўступленнем ВКЛ у лік удзельнікаў Інфлянцкай вайны.

Кіраўніцтва ВКЛ увяло на тэрыторыю Інфлянтаў свой вайсковы кантынгент, які замацаваўся ў паўднёва-ўсходніх раёнах, памежных з Масоўскай дзяржавай. Размяшчэнне ўласных гарнізонаў у інфлянцкіх землях з'яўлялася важнай задачай. У другой палове 1560 г. войскі Княства находзіліся ў новых умацаваных пунктах, у тым ліку ў Рэвелі, Вендэне, Вольмары і інш. Увогуле ж літоўская сфера ўплыву за 1560-1561 гг. працягнулася да лініі замкаў Пернава-Гельмэт-Эрмэс-Шванэнбург-Марыенгаўзен.

Уступленне ў інфлянцкі канфлікт суправаджалася імкненнем кіраўніцтва ВКЛ пазбегнуць пагаршэння адносін з Масквой. На дыпламатычным фронце літоўскія радныя паны рабілі спробы пераканаць маскоўскіх прадстаўнікоў у тым, што ўвядзенне войск у Лівонію было абумоўлена ціскам з боку палякаў. Цалкам магчыма, што літвіны за спіной інфлянцаў шукалі кампрамісны варыянт вырашэння інфлянцкай праблемы праз узаемавыгадны падзел тэрыторыі Інфлянтаў. Але галоўнай задачай ВКЛ было забеспячэнне абароны па лініі Дзвіны, якая звязвала паўночна-ўсходнія раёны краіны з Балтыйскім морам, і авалоданне найважнейшымі гандлёвымі партамі на марскім узбярэжжы. Маскоўскі бок у сваю чаргу не жадаў шукаць кампрамісу з літвінамі. Пакрысе ў Вільні прыходзілі да разумення таго, што, нягледзячы на зробленыя дыпламатычныя намаганні, захаваць мір з Маскоўскай дзяржавай і адначасова ўмацаваць свае пазіцыі ў Інфлянтах немагчыма. У жніўні 1560 г. паблізу інфлянцкіх замкаў Вендэн і Вольмар адбыліся першыя сутычкі паміж маскоўскімі і літоўскімі вайсковымі групоўкамі. Звесткі пра іх вынікі супярэчлівыя.

М. Стрыйкоўскі піша пра поўную перамогу літоўскай вайсковай групоўкі над вялікім маскоўскім войскам, з супрацьлеглага ж боку крыніцы паведамляюць пра цалкам адваротныя вынікі.

3 цягам часу канфлікт толькі абвастрыўся. Аднак да шырокамаштабных ваенных дзеянняў не дайшло. Маскоўскі бок вырашыў пачакаць да поўнага высвятлення пазіцыі ВКЛ.

У верасні 1561 г. літоўская вайсковая групоўка на чале з найвышэйшым гетманам М. Радзівілам Рудым адбіла ў маскоўскага войска замак Тарваст. Эфект ад гэтай перамогі быў малым, улічваючы захоп у гэты ж час непрыяцелем Феліна - адной з наймацнейшых крэпасцей у Інфлянтах. Гарнізон у захопленым замку Тарваст, які не меў важнага стратэгічнага значэння, вырашана было не пакідаць. Неўзабаве сюды вярнуліся маскоўскія ратнікі. Цалкам верагодна, што аблога Тарваста была распачата, каб паказаць інфлянцкаму кіраўніцтву намеры літвінаў змагацца за захопленыя Масквой тэрыторыі. Страта Рэвеля ўлетку 1561 г. і яго пераход пад юрысдыкцыю Швецыі, якая таксама ўступіла ў змаганне за інфлянцкія землі, паказала кіраўніцтву Вялікага Княства патрэбу ў больш шчыльным падпарадкаванні сваей падкантрольнай тэрыторыі Інфлянцкай дзяржавы.

У жніўні 1561 г. адбыўся візіт канцлера ВКЛ М. Радзівіла Чорнага ў Рыгу. На перамовах Радзівіл выклаў прапановы, якія прадугледжвалі, пераход Рыгі і правабярэжных Інфлянтаў пад непасрэдны пратэктарат Жыгімонта Аўгуста. У якасці ўмоў інфлянцкі бок прасіў захаваць свабоду пратэстанцкага веравызнання, пацвердзіць ільготы і прывілеі даўнейшых часоў, абараніць мясцовае кіраўніцтва ад магчымых абвінавачанняў германскага імператара ў здрадзе сваім васальным абавязкам, гарантаваць тутэйшаму нямецкаму насельніцтву займанне кіруючых пасад, весці вайну за вызваленне занятых непрыяцелем інфлянцкіх тэрыторый. Магістр Ордэна Г. Кетлер і рыжскі архіепіскап Вільгельм жадалі захаваць уладу ў якасці васалаў Жыгімонта Аўгуста.

Перамовы прадоўжыліся ў Вільні. Інфлянцкія прадстаўнікі заявілі пра сваё імкненне перайсці пад пратэктарат адразу і ВКЛ, і Польшчы. Iх не задавальнялі аб'ёмы і эфектыўнасць вайсковай дапамогі з боку Вялікага Княства. Гэта разыходзілася з пазіцыяй літоўскіх радных паноў начале з М.Радзівілам Чорным, якія не жадалі дзяліцца з палякамі карысцю ад падпарадкавання Інфлянтаў.

Але з павяліченнем пагрозы нанясення царскімі войскамі новых удараў па тэрыторыі Інфлянтаў, кампраміс быў вынайдзены. У заключанай 28 лістапада 1561 г. дамове Інфлянты фармальна пераходзілі пад персанальную юрысдыкцыю Жыгімонта Аўгуста.

Дамова прадугледжвала ліквідацыю Інфлянцкай дзяржавы ў яе старым выглядзе і стварэнне на гэтай тэрыторыі новых дзяржаўных структур, падначаленых польска-літоўскаму гаспадару. На левабярэжнай частцы Інфлянтаў было створана Курляндскае герцагства на чале з герцагам Г. Кетлерам. Справа па цячэнні Дзвіны ўтваралася Задзвінскае герцагства, якое фармальна належала Жыгімонту Аўгусту як вярхоўнаму валадару. Кіруючыя паўнамоцтвы тут таксама атрымаў Г. Кетлер.

Артыкулы пагаднення ўключалі ў сабе асноўныя просьбы інфлянцкага боку. Да іх далучыліся: дазвол біць уласную манету, намінал якой не адрозніваўся ад літоўскага гроша, наданне аўтаномнага статуса судовым органам, вызваленне ад падаткаў на неакрэслены тэрмін па прычыне ваенных спусташэнняў, забарона гандлю для асоб яўрэйскага паходжання.

Такім чынам, Інфлянты захавалі поўную самастойнасць ва ўнутрыпалітычных справах і фактычна атрымалі статус "дзяржавы ў дзяржаве".

Дзякуючы вайсковым гарнізонам кіраўніцтва ВКЛ мела магчымасць кантраляваць палітычную сітуацыю. Жыгімонт Аўгуст не мог пайсці на рэальнае далучэнне (інкарпарацыю) інфлянцкай тэрыторыі да ВКЛ з-за нежадання псаваць адносіны са Свяшчэннай Рымскай імперыяй германскай нацыі, чым васалам намінальна з'яўляліся Інфлянты. Важным быў таксама пазітыўны погляд на інфлянцкую палітыку ВКЛ з боку еўрапейскай грамадскай думкі. Варта пры гэтым адзначыць, што неўзабаве, у 1566 г., Інфлянты ўсё ж такі далучыліся да ВКЛ і перасталі карыстацца шырокай унутрыпалітычнай аўтаноміяй.

Loading...

 
 

Цікаве