WWW.REFERATCENTRAL.ORG.UA - Я ТУТ НАВЧАЮСЬ

... відкритий, безкоштовний архів рефератів, курсових, дипломних робіт

ГоловнаІсторія Всесвітня → Літаратура падарожжаў як гістарычная крыніца. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў аб Беларусі - Курсова робота

Літаратура падарожжаў як гістарычная крыніца. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў аб Беларусі - Курсова робота

Характэрная рысай мемуарнай літаратуры перыяду другой паловы 1950 – сярэдзiны 1980-х гг. з'яўляецца выхад у свет зборнікаў успамінаў, прысвечаных пэўным асобам, выдомым дзеячам падпольнага і партызанскага руху, а таксама выдатным беларускім пісьменнікам і паэтам.

Успаміны саміх дзеячаў культуры ў гэты час з'яўляюцца ў розных формах – ад невялікіх нарысаў (нашкалт "З жыццяпісу" У. Караткевіча) да грунтоўных выданняў у некалькіх кнігах (для прыкладу, мемуары З. І. Азгура "То, что помнится..."). Успаміны П. В. Мядзёлкі (Сцежкамі жыцця. Мн., 1974) апавядаюць пра асобныя малавядомыя старонкі разгортвання нацыянальнага руху. Вывучаючы іх, можна заўважыць і прысутнасць пэўнай унутранай цэнзуры ("внутреннего городового" паводле вобразнага вызначэння М. Е. Салтыкова-Шчадрына), і цэнзуры рэдактарскай, дзяржаўнай. З часу пераезду ў БССР у 1925 г. звесткі Паўліны Вінцэнтаўны становяцца занадта лаканічнымі, знікае эмацыянальнасць, вобразнасць ("са старонак мемуараў знікае жыццё").

Безумоўна, больш цікавыя звесткі былі ў тых успамінах, якія пісаліся без аглядкі на цэнзуру. Але асобныя з іх (як рукапіс Ларысы Геніюш) не маглі быць апублікаваны. Іншыя ж публікаваліся толькі за мяжой.

Дарэчы, перыяд другой паловы 1950 – сярэдзiны 1980-х гг. сапраўды характарызуецца пашырэннем выданняў мемуарнай літаратуры дзеячаў беларускай эміграцыі. Я. Калубовіч, В. Рагуля, Я. Малецкі і многія іншыя імкнуліся асэнсаваць пройдзены нацыянальным рухам шлях, зрабіць пэўныя высновы і для сябе, і для нашчадкаў. Падабенства лёсу гэтых аўтараў прадвызначыла ў многім падабенства і накіраванасць іх твораў. І ўсё ж кожны з іх мае і сваё гучанне, і свой асобны змест.

Так, В. Рагуля (былы беларускі пасол і сенатар польскага сейма ў 1920 – 1930-х гг.), акрамя сваёй біяграфіі, канцэнтруе ўвагу чытача на падзеях у польскім парламенце міжваеннага часу. Ён дэтальна аналізуе тэхнічны бок (падрыхтоўка, фінансаванне выбарчай кампаніі), прыводзіць цікавыя характарыстыкі беларускіх паслоў, аналізуе працу ў сойме і сенаце і інш.

У той жа час ва ўспамінах Я. Малецкага пераважаюць звесткі аб падзеях з часу ўз'яднання Беларусі (1939 г.). Зразумела, што аўтар акрэслівае адносіны насельніцтва да Савецкай улады і асабліва дэтальна аналізуе дзейнасць бальшавікоў у Вільні, акрэслівае масавыя дэпартацыі. Апісанне Я. Малецкім падзей часоў Вялікай Айчыннай вайны цікавае тым, што аўтар належаў да сярэдняга звяна калабарацыйнага руху і таму мог больш рэальна ацэньваць вынікі дзейнасці яго кіраўніцтва. У азначаным творы прыводзяцца цікавыя характарыстыкі Ф. Акінчыца, Р. Астроўскага, І. Ермачэнкі. Безумоўна, што партызаны для яго – "бандыты", салдаты Чырвонай Арміі – "азіяцкага паходжання".

Увогуле нельга лічыць, што творы дзеячаў беларускай эміграцыі, пазбаўленыя цэнзуры, больш дакладна характарызуюць рэчаіснасць. Гэта толькі "праўда з аднаго боку", азначаныя аўтары жылі стэрэатыпамі свайго часу, настроямі таго асяродку беларускай эміграцыі, які характарызаваўся асаблівай псіхалогіяй і своеасаблівымі адносінамі да Савецкай улады.

Урэшце, апошні перыяд (як ужо адзначалася вышэй) яшчэ толькі акрэсліўся ў мемуарнай літаратуры. Галоўная яго рыса – публікацыя тых твораў, якія, безумоўна, не маглі быць надрукаваны раней. Сапраўднай падзеяй стала выданне рукапісу Л. Геніюш, што з лёгкай рукі М. Чарняўскага атрымаў назву "Споведзь". Сапраўды, Л. Геніюш можна назваць сумленнем нашай эпохі, сумленнем беларускай эміграцыі. Адданая справе, патрабавальная да сябе і да іншых, часам даволі рэзкая ў ацэнках, яна проста не магла жыць інакш. Л. Геніюш – таксама дзеяч беларускай эміграцыі, але паколькі яе ўспаміны пісаліся ў савецкіх умовах, то гэта адасабляе іх ад выдадзеных за мяжой. Аднак напісаны мемуары без аглядкі на цэнзара, следчага або стукача, гэта сапраўды споведзь – перад Богам, сучаснікамі, нашчадкамі. Ведаючы жыццё Л. Геніюш, можна дараваць ёй залішнюю падазронасць, якая знайшла адбітак і ў яе творы.

Сапраўды, на мяжы паміж жыццём і смерцю многія пераасэнсоўваюць мінулае, імкнуцца больш шчыра выказацца аб набалелым. Таму можна зразумець з'яўленне чарговых успамінаў П. Панамарэнкі (Неман. 1992. № 3 – 4), А. Карпюка (Там жа, "Прощание с иллюзиями").

Вельмі цікавыя ўспаміны аб дзейнасці беларускіх нацыянальных арганізацый у першыя пасляваенныя гады. У гэтым напрамку асаблівае значэнне мае выданне зборніка "Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў" (Глыбокае, Паставы. 1945 – 1947).

Публікацыі ўспамінаў, безумоўна, павінны быць прадоўжаны. І не толькі аб дзейнасці нацыянальных груп. Неабходна адлюстраваць рэальнае жыццё тых пакаленняў, якія адчулі, што такое калектывізацыя і раскулачванне, якія аднаўлялі разбуранае вайной жыццё не толькі кіраўнікоў, але і тых простых людзей, што самі пісаць успаміны не будуць ніколі. Памяць чалавека – крыніца мемуараў – памірае з яго носьбітам. І гэта накладвае вялікую адказнасць перад сучаснымі пакаленнямі не толькі гісторыкаў, архівістаў і музеязнаўцаў, але і ўсёй інтэлігенцыі.

ЛIТАРАТУРА

  1. А. Мальдзiс "Беларусь у люстэрку мемуарнай лiтаратуры XVIII ст.". Мн., 1982.

  2. Гл.: Севергин В.М. Записки путешествия по западным провинциям Российского государства. Спб., 1803 (1804);

  3. Лажечников И.И. Походные записки русского офицера. М., 1820 (перавыдадзена ў 1836 г.).

  4. Жданов М.П. Путевые записки по России в двадцати двух губернях. Спб., 1843; Щукин Н.С. Заметки о Белоруссии // Журнал министерства внутренних дел. 1846.

  5. № 4; Шишкина О.П. Заметки к воспоминаниям русской путешественницы по России в 1845 году. Спб., 1848; Захаров И.Д. Путевые записки русского художника... Спб., 1854; Мацкевич Д. Путевые заметки. Киев, 1856 i iнш.

  6. Швед В. З дзекабрыстамi праз Беларусь // Беларусь. 1990. № 2.

  7. Напрыклад, успаміны А.Я.Розена былі выдадзены толькi ў 1907 г. Гл.: Розен А. Е. Записки декабриста. Спб., 1907, а таксама фундаментальнае выданне: Восстание декабристов (Материалы и документы). Т.1 – 12. М.; Л., 1925 – 1969.

  8. Гл.: Жиркевич И.С. Записки генерала Ивана Степановича Жиркевича // Русская старина. 1890. Т.67. Август. С. 234 – 235; Чебодько А. Из воспоминаний об унии в Белоруссии в начале XIX века // Русский архив. 1903. Ч.3. № 12. С. 537 – 544; i iнш.

  9. Гл.: Луцкевiч А. Дзённiк // Полымя. 1991. № 4 – 5.

  10. Гл.: Савецкая Беларусь ва ўспамінах сучаснікаў. Анатаваны паказальнік мемуарнай літаратуры. 1917 – 1972. Мн., 1993.

  11. У якасці прыкладу можна прывесці зборнік: 1917 год в деревне. М.; Л., 1929.

  12. Памяці Івана Луцкевіча ў першыя ўзгодкі смерці яго. Вільня, 1920.

  13. Прыкладам апошняга можа служыць твор: А.Луцкевіч. За дваццаць пяць гадоў. Вільня, 1928.

  14. Прыкладам з'яўляецца кніга: Панамарэнка П.К. Партызанскі рух у Вялікай Айчыннай вайне. М., 1943.

  15. Падрабязней гл.: Курков И.И. Анкета как исторический источник (На материалах "опросных листов для возвратившихся на Родину из германской неволи")// Гістарычныя крыніцы: праблемы класіфікацыі, вывучэння і выкладання. Мінск, 23 – 24 красавіка 1998 г. Матэрыялы да Міжнарод. навук.-практ. канф. Мн., 1998.

  16. Калинин П.З. Партизанская республика. 3 изд. Мн., 1973.

  17. Партийное подполье Белоруссии. 1941 – 1944. Минская область и Минск. Страницы воспоминаний. Мн., 1984; Партийное подполье Белоруссии. 1941 – 1945. Страницы воспоминаний. Витебская, Могилевская, Гомельская, Полесская области. Мн., 1985.

  18. Баграмян И.Х. Так начиналась война. М., 1971; Буг в огне. Мн., 1970; Жуков Г. К. Воспоминания и размышления. М., 1974; Руссиянов И.Н. В боях рожденная. М., 1982.

  19. Киселев К.В. Записки советского дипломата. М., 1974; Киселев К.В. Впечатления, встречи. Записки советского дипломата. Мн., 1980.

  20. Белорусская ССР на международной арене. М., 1964, і інш.

  21. Рассвет над Неманом. Мн., 1982, і інш.

  22. Орехво Н.С. Дела и люди КПЗБ. Воспоминания. Мн., 1983.

  23. Рагуля В. Успаміны. Мн., 1993 (друк. па выданні: Успаміны. Нью-Ёрк, 1957).

  24. Малецкі Я. Пад знакам пагоні. Успаміны. Таронта, 1976.

  25. Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў (Глыбокае, Паставы. 1945 – 1947). Менск: Наша Ніва, 1997.

Loading...

 
 

Цікаве