WWW.REFERATCENTRAL.ORG.UA - Я ТУТ НАВЧАЮСЬ

... відкритий, безкоштовний архів рефератів, курсових, дипломних робіт

ГоловнаІсторія Всесвітня → Літаратура падарожжаў як гістарычная крыніца. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў аб Беларусі - Курсова робота

Літаратура падарожжаў як гістарычная крыніца. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў аб Беларусі - Курсова робота

У навейшы час істотна павялічваецца колькасць такіх відаў мемуарных крыніц, як біяграфічныя анкеты, аўтабіяграфіі, стэнаграфічныя запісы ўспамінаў і інш.

Біяграфічныя анкеты (ці анкеты біяграфічнага характару) найчасцей мелі афіцыйнае прызначэнне і змяшчалі пэўныя, рэгламентаваныя звесткі. У савецкі час гэты від дакументаў набыў асаблівае значэнне, паколькі партыйна-дзяржаўны апарат імкнуўся кантраляваць жыццё сваіх грамадзян. Дзесяцігоддзямі спецыяльныя службы распрацоўвалі анкетныя фармуляры, сачылі за дакладнасцю іх інфармацыі. Анкеты абавязкова запаўняліся ў выпадках, звязаных са зменай сацыяльнага становішча чалавека. Рэгламентаванасць зместу біяграфічных анкет прымушае многіх даследчыкаў адносіць іх не да жанру мемуарнай літаратуры, а да матэрыялаў справаводства пэўных устаноў, у выніку дзейнасці якіх яны фармiравалiся.

Аўтабіяграфіі адрозніваюцца ад анкет не толькі тым, што іх змест вызначаецца самім аўтарам, але і большым аб'ёмам. На змест аўтабіяграфіі вялікі ўплыў аказвала іх прызначэнне (уступленне ў камсамол, у партыю, паступленне на працу і г. д.). У той час як істотная частка іншых відаў мемуарнай літаратуры навейшага часу апублікавана, біяграфічныя анкеты, аўтабіяграфіі, стэнаграфічныя запісы ўспамінаў захоўваюцца ў архівах і яшчэ толькі чакаюць сваіх даследчыкаў.

У дачыненні да першага перыяду (1917 – 1927) можна адзначыць, што ў гэты час пераважаюць мемуары ўдзельнікаў рэвалюцыйнага руху, грамадзянскай вайны. Невялікія па аб'ёму, яны друкаваліся на старонках часопісаў, газет, а таксама асобных зборнікаў, прысвечаных 10-годдзю кастрычніцкіх падзей. Іх асаблівасцю было тое, што цікавай была не столькі асоба аўтара, колькі падзея ці асоба, аб якіх пісаў мемуарыст. Самі аўтары ў найменшай ступені пісалі свае ўспаміны ў адпаведнасці з кан'юнктурнымі меркаваннямі, але іх падбор да публікацыі быў, безумоўна, тэндэнцыйным.

У гэты ж перыяд з'яўляюцца і асобныя ўспаміны беларускіх нацыянальных дзеячаў. Часам яны былі прысвечаны сумным падзеям у нацыянальным жыцці. Так, у першыя ўгодкі смерці Івана Луцкевіча выйшаў зборнік, прысвечаны яго памяці. Безумоўна, што ў гэтым зборніку былі і спробы асэнсавання пройдзенага беларускім рухам этапу, якому І. Луцкевіч прысвяціў сваё жыццё. Шэраг матэрыялаў тут, безумоўна, далёкі ад біяграфічнага выкладання і, зразумела, усе аўтары прытрымліваюцца вядомага правіла: "аб памершых гавораць або добра, або нічога".

Наступны перыяд (канец 1920-х – 1930-я гг.) акрэсліваецца і якасцю, і колькасцю мемуарнай літаратуры. Рэпрэсіі вымушалі многіх аўтараў гаварыць меней аб сабе, болей аб падзеях. Да таго ж падштурхоўвала і татальная ідэалагізацыя. Мемуары нівеліруюцца, губляюць сваю індывідуальнасць і адметнасць. Яны не вельмі цікавыя для прачытання, але гэта не змяншае іх каштоўнасці як гістарычнай крыніцы. Асобна трэба сказаць аб мемуарнай літаратуры, што друкуецца на старонках шматлікіх перыядычных выданняў Заходняй Беларусі. У гэты ж час з'яўляецца і шэраг зборнікаў, прысвечаных асэнсаванню таго шляху, які прайшоў беларускі нацыянальны рух. У сярэдзіне 1930-х гг. спачатку на замежных мовах, а пасля 1937 г. на беларускай мове друкуюцца ўспаміны вядомага тэатральнага дзеяча і драматурга Ф. Аляхновіча "У кіпцюрах ГПУ". Гэта першая публікацыя аб сталінскіх рэпрэсіях на Беларусі.

У час нямецка-фашысцкай акупацыі Беларусі аповесць Ф. Аляхновіча друкавалася ў калабарацыйных выданнях. Нешматлікасць мемуарнай літаратуры, перадрукоўка ўжо выдадзеных матэрыялаў характарызуе гэты перыяд. Большасць запісаў вялася выключна для сябе (партызанскія дзённікі і інш.). Вайна не спрыяла пашырэнню такой з'явы, як мемуарная творчасць. Асобныя творы, што з'яўляліся ў гэты час, хутчэй нагадваюць справаздачы, чым эмацыянальнае ўражанне аб пачутым і перажытым.

Не адбылося істотных змен у развіцці мемуарнай літаратуры і ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. У большасцi той невялікай колькасці мемуарных твораў, што з'явіліся ў гэты час, пераважала ваенная тэматыка. Першыя партызанскія мемуары ствараліся па падабенству працы П. К. Панамарэнкі. Шэраг мемуарных крыніц, якія ўзніклі ў перыяд вайны і першыя пасляваенныя гады, адклаўся ў архівасховішчах. Да ліку апошніх можна аднесці апытальныя лісты ("опросные листы для возвратившихся на Родину из германской неволи"). Гэта унікальная крыніца па пытаннях вывазу беларускага насельніцтва ў Германію і наступнага іх вяртання на Радзіму (анкеты запаўняліся ў 1945 – 1946 гг., больш за 8,5 тыс. анкет).

Пачынаючы з другой паловы 1950-х гг. сітуацыя істотна змяняецца. Ваенная тэматыка захоўвае сваё значэнне, але кола жадаючых выказацца істотна пашыраецца. Велізарная хваля выданняў партызанскай літаратуры асабліва акрэсліваецца па БССР у 1970-я – пачатку 1980-х гг. (па няпоўных дадзеных, за гэты час у рэспубліцы было выдадзена да 300 кніг і зборнікаў успамінаў падпольнага і партызанскага руху). Гэта не толькі ўспаміны кіраўнікоў Беларускага партызанскага руху (П. З. Калінін), але і мемуары сярэдняга кадравага звяна партызанскага руху – кіраўнікоў партызанскіх брыгад і злучэнняў, дыверсійных груп і г. д. Асвятленне падзей істотна залежала ад таго месца ў іерархічнай лесвіцы, якое займаў той ці іншы аўтар падчас вайны. Пры гэтым вышэйшае кіраўніцтва мела магчымасць скарыстаць, акрамя звестак з сваёй памяці, і іншыя крыніцы. Ва ўспамінах жа сярэдняга звяна партызанскіх кіраўнікоў падзеі, што адбываліся працяглы час, перададзены вельмі прыблізна. Асноўная ўвага ў азначаных мемуарных творах прысвечана найперш баявой дзейнасці. За невялікім выключэннем, у іх не апавядаецца аб няўдалых баявых аперацыях і памылках партызанскіх камандзіраў. У адносінах да мірнага насельніцтва пераважна прыводзяцца толькі факты падтрымкі і супрацоўніцтва. Безумоўна, што вывучэнне такiх твораў павінна праводзіцца пры абавязковым супастаўленні іх звестак (у найбольшай ступені гэта датычыцца вынікаў баявых дзеянняў – падрываў рэек, мастоў, знішчэння жывой сілы ворага і г. д.).

У азначаны перыяд з'яўляюцца звесткі аб шэрагу падпольных арганізацый, побач з успамінамі партызан усё часцей друкуюцца і мемуарныя творы падпольшчыкаў. Большасць публікацый выйшла да свята 40-годдзя вызвалення Беларусі, у прыватнасці два грунтоўныя зборнікі.

У 1960 – 1980-я гг. пэўнае асвятленне ў мемуарнай літаратуры атрымліваюць старонкі абарончых баёў на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г. і яе вызвалення ў 1943 – 1944 гг. Яны закраналіся ва ўспамінах М. М. Воранава, Г. К. Жукава, І. М. Русіянава і інш.

У 1970-х гг. з'яўляюцца і іншыя накірункі ў мемуарнай літаратуры. Выходзяць у свет успаміны тых, хто не прымаў непасрэднага ўдзелу ў ваенных дзеяннях. Колькасць успамінаў партыйных і савецкіх кіраўнікоў такога кшталту на Беларусі была невялікай, паколькі пры падборы кіруючага складу строга выконвалі "партызанскі" прынцып. У шэрагу такіх мемуарных твораў нельга не адзначыць успаміны беларускага дыпламата К. В. Кісялёва.

Дарэчы, прыжыццёвае і пасмяротнае выданні (Кузьма Венядзіктавіч памёр 4 мая 1977 г.) істотна адрозніваюцца. Першае больш эмацыянальнае, непасрэднае па сваім змесце, тут шмат гумару (нават анекдоты). У другім – асноўная ўвага канцэнтруецца на "хібах капіталістычнага ладу", станоўчае ва ўбачаным і пачутым за мяжой амаль знікае. К. В. Кісялёў імкнецца быць дакладным у фактах, і ўсё ж многія з яго сведчанняў мэтазгодна (і вельмі карысна) спалучыць з вывучэннем дакументаў знешнепалітычнай дзейнасці БССР.

У 1970 – 1980-я гг. з'яўляюцца ўспаміны, у якіх адлюстроўваліся мерапрыемствы Савецкай улады ў Заходняй Беларусі, дзейнасць Кампартыі Заходняй Беларусі. Пры гэтым асобныя з аўтараў (як і многія савецкія кіраўнікі) выкарыстоўваюць розныя архіўныя дакументы, друк, перапіскуі г. д. У выніку такія мемуарныя творы набываюць рысы навуковых даследчыцкіх прац.

Loading...

 
 

Цікаве