WWW.REFERATCENTRAL.ORG.UA - Я ТУТ НАВЧАЮСЬ

... відкритий, безкоштовний архів рефератів, курсових, дипломних робіт

ГоловнаІсторія Всесвітня → Літаратура падарожжаў як гістарычная крыніца. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў аб Беларусі - Курсова робота

Літаратура падарожжаў як гістарычная крыніца. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў аб Беларусі - Курсова робота

У XIX ст. не толькi павялiчваецца колькасць мемуарнай лiтаратуры, але i адбываюцца пэўныя змены ў складзе яе аўтараў. З'яўляецца ўсё больш мемуарных твораў прадстаўнiкоў мяшчан, духавенства, студэнцтва. На змену апалiтычнасцi i абыякавасцi да лёсаў Айчыны прыходзiць патрыятызм, iмкненне да вызначэння свайго месца ў агульным працэсе нацыянальнага вызвалення. Гэта можна заўважыць ужо на прыкладзе ўспамiнаў Адама Чартарыйскага, якi займаў высокiя пасады ў гады царавання Аляксандра I i быў iнiцыятарам шматлiкiх лiберальных праектаў тых часоў (яны былi закончаны праз шмат гадоў, у эмiграцыi).

Яшчэ ў большай ступенi публiцыстычная накiраванасць характэрная для мемуарных твораў дзеячаў тайных таварыстваў. Вядома, што з Беларуссю звязаны лес многiх дзекабрыстаў. Тыя з iх, хто жыў тут, праязджаў праз Беларусь (А. I. Адоеўскi, А. А. Бястужаў (Марлiнскi), У. Ф. Раеўскi, А. Я. Розен, У. I. Штэйнгель), пакiнулi свае ўражаннi аб беларускiх гарадах i мястэчках, побыце шляхты, становiшчы сялян, назiраннi над прыродай краю. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што значная частка мемуараў стваралася (i публiкавалася) праз пэўны час, за якi асобныя з аўтараў эвалюцыянiравалi да лiбералiзму i iмкнулiся апраўдаць сябе ў вачах урада i дваранства. Мемуарная лiтаратура ў гэты час з'яўлялася водгукам на ўсе значныя падзеi ў грамадска-палiтычным жыццi краю. У прыватнасцi, падзеi, звязаныя са скасаваннем унii, знайшлi адлюстраванне ў "Запiсках" I. С. Жыркевiча, Я. А. Чабадзько, М. Маркса i iнш., частка якiх апублiкавана або знаходзіцца ў архiвасховiшчах Львова, Масквы, Мiнска.

Дзейнасць К. Калiноўскага, эпiзоды паўстання 1863 г. адлюстравалiся як ва ўспамiнах яго ўдзельнiкаў (Я. Гейштара, Е. I. Кучэўскага-Парая, Ф. Ражанскага i iнш.), так i прадстаўнiкоў мясцовай адмiнiстрацыi (М. М. Мураўёва, I. А. Нiкiцiна, А. М. Масалава). Гэта дае магчымасць для супастаўлення звестак, ацэнак падзей, асобных дзеячаў паўстання. Не толькi адным з першых даследаванняў, але i цiкавай крынiцай аб 1863 г. на Беларусi з'яўляюцца "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России" В. Ратча (Вильна, 1867 – 1868. Т.1 – 2).

Неабходна адзначыць, што ў другой палове XIX – пачатку XX ст. колькасць мемуарных твораў яшчэ больш павялiчваецца, з'яўляюцца (хоць i ў невялiкай колькасцi) мемуары рабочых i сялян. Калi ў першай палове XIX ст. пераважала падрабязнае апавяданне аб мiнулым, якое разгортвалася ў храналагiчнай паслядоўнасцi, то зараз мемуарыстыка часам набывае эцюдны, незавершаны характар (прыкладам могуць быць успамiны А. Я. Багдановiча). Значная частка мемуарных твораў i гэтага часу засталася неапублiкаванай пры жыццi аўтараў. Аднак павелiчэнне выданняў (у тым лiку перыядычных) пашырала магчымасцi для публiкацыi, мемуарысты пiшуць пераважна для сучаснiкаў, а не "для сябе".

З пачатку XX ст. узрастае колькасць мемуарных твораў удзельнiкаў антыўрадавага руху. З 1905 г. яны публiкавалiся ў вялiкай колькасцi як у асобных выданнях, так i ў часопiсах "Былое", "Голос минувшего", а пасля 1917 г. – у "Каторге i ссылке". Дарэчы, трэба адрознiваць мемуарныя творы, якiя пiсалiся ў гэты час i пра гэты час (значная частка iх дапрацоўвалася пад уздзеяннем падзей 1917 г.). Таму больш дакладнымi ўяўляюцца звесткi дзённiкаў. Сярод вялiкай iх колькасцi найперш неабходна адзначыць "Дзённiк" А. Луцкевiча, звесткi якога з'яўляюцца вельмі цiкавай (часам адзiнай) крынiцай аб разгортваннi беларускага нацыянальнага руху i яго дзеячах.

Асобныя з мемуарных твораў з'яўляюцца спробамi вывучэння грамадскай думкi, побыту пэўных слаёў насельнiцтва, наблiжаюцца да публiцыстычных замалёвак, нататак. Прыкладна такi характар маюць мемуары Ф. А. Кудрынскага – лiтаратара, гiсторыка, этнографа, педагога. У першую сусветную вайну ён трапiў у Рагачоў. Асабiстыя яго назiраннi i ўражаннi знайшлi адбiтак у зборнiку "Людские волны. Беженцы", што быў выдадзены ў Петраградзе ў 1917 г.

Пры вывучэннi дзённiкаў неабходна мець на ўвазе адну акалiчнасць. Даволi часта ў запiсках можна сустрэць звесткi аб iх выключна канфiдэнцыяльным характары. Аднак складальнiкi дзённiкаў у любым выпадку ўсё ж улiчваюць магчымасць прачытання iх матэрыялаў iншымi, часам нядобразычлiвымi асобамi i гэта накладвае пэўны адбiтак на iх твор. Неабходна таксама адрознiваць асабiстыя дзённiкi i дзённiкi афiцыйныя, службовыя. Апошнiя могуць складаць частку афiцыйнай дакументацыi.

Мемуарная літаратура навейшага часу

Агульная характарыстыка. У розных працах крыніцазнаўчага характару можна сустрэць вызначэнне мемуарнай літаратуры як віду гістарычных крыніц выключна асабістага паходжання. Нельга згадзіцца з такім сцвярджэннем цалкам. Мемуары непазбежна з'яўляюцца адлюстраваннем пэўнай эпохі, на iх аказвае безумоўны ўплыў час напісання. Апошнюю акалічнасць даследчык ніколі не павінен пакідаць па-за ўвагай. Крыніцы навейшага (савецкага) часу ярка сведчаць, што на працягу свайго жыцця ў розны час тыя ці іншыя дзеячы па-рознаму ацэньвалі падзеі, асэнсоўвалі мінулае. Таму, нягледзячы на магчымасць розных падыходаў да класіфікацыі мемуарнай літаратуры навейшага часу, вызначым яе падзел па наступных перыядах:

1) 1917 – 1927 гг.;

2) канец 1920-х – 1930-я гг.;

3) перыяд Вялікай Айчыннай вайны (1941 – 1945) і першае пасляваеннае дзесяцігоддзе;

4) другая палова 1950 – сярэдзіна 1980-х гг.;

5) з канца 1980-х гг. па сучасны перыяд.

Разам з тым можна адзначыць шэраг агульных заўваг у дачыненні да вывучэння мемуараў навейшага часу. Відавочна рэзкае скарачэнне колькасці дзённікаў. Няцяжка растлумачыць, чаму такая папулярная раней форма запісу сваіх перажыванняў, пачуццяў, як дзённікі, у рэвалюцыянераў, партыйных і савецкіх работнікаў не выклікала цікавасці. Па-першае, у іх існавала пэўная прадузятасць у адносінах да такой формы (успомнім словы У. Маякоўскага, што "голос единицы тоньше писка"), дададзім да таго цвёрдую перакананасць у тым, што сентыментальнасць не павінна быць уласцiвай камуністу. Для творчай жа інтэлігенцыі, якая ўзрасла на глебе "беларусізацыі" да канца 1920-х гг., пісаць дзённікі стала небяспечна. Рэпрэсіі, а пасля вайна прадвызначылі рашэнне многіх аўтараў, што не час зараз пісаць дзённікі.

Многія з дайшоўшых да нас дзённікаў навейшага часу (як сведчыць характар запісаў у іх) вяліся аўтарамі для памяці, для таго, каб не забыць нічога істотнага і пасля на падставе запісаў аднавіць падзеі больш шырока; у іх адсутнічае такая характэрная рыса дзённікавых запісаў, як эмацыянальная насычанасць.

Вывучаючы ўспаміны, трэба разумець, што пісаліся яны часцей зусім у іншых умовах. Неабходна вылучаць два перыяды ў жыцці мемуарыста: 1) да апісаных падзей, уключаючы апошнія; 2) ад часу падзей да часу стварэння ўспамінаў. Значэнне першага перыяду зразумела, значэнне ж другога істотнае таму, што перажытае мемуарыстам пасля апісаных ім падзей часам міжвольна накладвае на трактоўку мінулага асаблівы адбітак. У дачыненні да іх у большай ступені, чым да іншых пісьмовых крыніц, трэба вызначыць пабуджальныя матывы, пэўны "сацыяльны заказ".

Успаміны, напісаныя праз невялікі тэрмін, больш дакладныя. І не толькі таму, што тыя ці іншыя дэталі яшчэ не сцерліся ў памяці мемуарыста. Справа яшчэ і ў тым, што жывыя сведкі гэтых падзей, іх вялікая колькасць прымушае аўтара да самаправеркі, самакантролю. Безумоўна, апошняе не пазбаўляе даследчыка ад неабходнасці супастаўляць звесткі мемуарных са сведчаннямі дакументальных крыніц.

Loading...

 
 

Цікаве