WWW.REFERATCENTRAL.ORG.UA - Я ТУТ НАВЧАЮСЬ

... відкритий, безкоштовний архів рефератів, курсових, дипломних робіт

ГоловнаІсторія Всесвітня → Літаратура падарожжаў як гістарычная крыніца. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў аб Беларусі - Курсова робота

Літаратура падарожжаў як гістарычная крыніца. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў аб Беларусі - Курсова робота

БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСIТЭТ

кафедра гісторыі Беларусі

РЭФЕРАТ

на тэму:

"ЛІТАРАТУРА ПАДАРОЖЖАЎ ЯК ГІСТАРЫЧНАЯ КРЫНІЦА. ЗАПІСКІ ЗАМЕЖНЫХ ДЫПЛАМАТАЎ І ПАДАРОЖНІКАЎ

АБ БЕЛАРУСІ"

МИНСК, 2008

Літаратуры падарожжаў заўсёды належала істотная роля ў працэсе знаёмства розных народаў. Безумоўна, падарожнікі за кароткі час маглі скласці толькі павярхоўнае ўражанне аб убачаным. Даволі часта яны свядома скажалі рэчаіснасць, рабілі вывады з выпадковых з'яў. Да чужынцаў у эпоху сярэднявечча не толькі ў Маскоўскай дзяржаве ставіліся з недаверам, не спяшаліся ім раскрываць душу. І ўсё ж запіскі падарожнікаў змяшчаюць свежы погляд прадстаўніка іншай культуры, іншых традыцый і каштоўнасцей.

Аналізуючы запіскі падарожнікаў, неабходна не толькі вывучаць асо-бу падарожніка, але і мэту падарожжа, тыя задачы, якія ставіліся перад ім.

У дачыненні да гэтага можна заўважыць, што ў XVI ст. праз Беларусь праязджалі тыя, каго не столькі жаданне, колькі справа (дыпламатычная і інш.) вымушала падарожнічаць. Бо XVI ст. – гэта новы этап узаемаадносін Усходу і Захаду. Краіны Паўночнай і Заходняй Еўропы, якія ўступілі на шлях развіцця капіталізму, мелі патрэбу ў новых крыніцах узбагачэння і рынках збыту. Яны ўсё часцей звярталі ўвагу на дзяржавы Усходняй Еўропы і Азіі. Былі і іншыя прычыны для пільнай увагі да ўсходніх суседзяў, найперш Маскоўскай дзяржавы: турэцкая агрэсія вымушала шукаць новых саюзнікаў, а рэфармацыйныя рухі спарадзілі цікавасць новых сучаснікаў да навакольнага свету, найперш да суседніх народаў і краін. На хвалі гэтых розных і супярэчлівых інтарэсаў праз Беларусь, на Усход рушылі замежныя прадпрымальнікі, дыпламаты, гандляры, навукоўцы.

Адны з іх аб Беларусі пакінулі звестак няшмат. Яны былі захоплены сабой і сваімі ўласнымі справамі. Да ліку такіх можна аднесці Дж. Гарсея – тыповага прадстаўніка англійскіх дзелавых колаў XVI ст. Ён пакінуў аж тры самастойных творы аб Расіі, але Беларусь, княства Літоўскае цікавіла яго толькі як шлях да Масквы, дзе ён знаходзіўся амаль два дзесяцігоддзі. Дарэчы, у Маскоўскай дзяржаве яго ахрысцілі Ерамеем, а ад Уільма – прозвішча Ульянаў – хто яго ведае, можа і пакінуў ён на маскоўскай зямлі сваіх нашчадкаў. Ён апавядае толькі пра ўрачыстыя сустрэчы яго пры двары караля Рэчы Паспалітай, апісвае багацці літоўскіх магнатаў, найперш Радзівілаў, і iх гасціннасць. Яго "Запіскі" аб Расіі XVI – пачатку XVII ст. істотнага значэння для вывучэння гісторыі Беларусі, такім чынам, не маюць.

Як супрацьлегласць яму Рэйнгольд Гейдэнштэйн. Сакратар прускага князя, адукаванейшы чалавек – ён з 1582 г. на працягу 30 гадоў знаходзіўся на службе пры двары каралёў Рэчы Паспалітай С. Баторыя і Жыгімонта ІІІ Вазы. Невыпадкова, што яго праца "Запіскі пра Маскоўскую вайну" заснавана не толькі на ўласных назіраннях, але і на дакументах, якія Р. Гейдэнштэйн трымаў у руках. Да таго ж у яе рэдагаванні (а магчыма, і ў напісанні) прымалі ўдзел С. Баторый і Я. Замойскі. Зразумела, што ў сваім апісанні Р. Гейдэнштэйн абараняў іх палітыку і ставіўся да азначаных асоб з яўнай сімпатыяй. У пэўнай ступені – гэта праца не падарожніка, а пастаяннага жыхара Рэчы Паспалітай, толькі іншаземнага паходжання.

У гэтым сэнсе большым іншаземцам з'яўляўся С. Герберштэйн. Пасольства на чале з С. Герберштэйнам 2 разы (у 1516 і 1526 г.) праязджала праз тэрыторыю Беларусі, накіроўваючыся да маскоўскага цара ад аўстрыйскага імператара Максіміліяна. Па дарозе С. Герберштэйн вёў дзённік, які, вярнуўшыся на радзіму, апрацаваў і апублікаваў у 1549 г. пад назваю "Запіскі аб маскавіцкіх справах". Але, акрамя "маскавіцкіх спраў" тут шмат звестак аб Беларусі і ВКЛ увогуле.

Даволі падрабязныя звесткі аб беларускіх землях ёсць у запісках венецыянскага пасла Фаскарыно, які быў у Беларусі ў 1537 г., англічаніна Флетчэра (1584 г.), немца Петрэя, што пражыў у Расіі 4 гады (1616 – 1620 гг.), аўстрыйскага пасла Меерберга (1661 г.), чэха Танера (1678 г.), сакратара аўстрыйскага пасольства Корба (1698, 1699 гг.) і многіх іншых.

Аналізуючы запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў, неабходна імкнуцца аддзяліць убачанае і апісанае непасрэдна імі ад звестак з іншых рук, іх абагульненняў. Так, А. Пасевіна карыстаўся звесткамі вядомага купца Дж. Тэдальдзі (ён як спрактыкаваны дыпламат вывучаў звесткі аб краінах, куды ён павінен быў накіроўвацца). Пры гэтым істотнае значэнне мае вывучэнне факта аб тым, цi валодаў той ці іншы аўтар мовай тых народаў, тэрыторыю якіх ён праязджаў. Можна заўважыць, што мэты і задачы падарожнікаў шмат у чым вызначалі змест назіранняў.

На што ж найперш звярталі ўвагу іншаземцы, праязджаючы праз Беларусь? Па-першае, яны пакінулі шмат звестак аб геаграфічных і прыродных умовах, аб межах Беларусі (многія з іх даволі дакладна вызначалі этнічныя межы Беларусі: заходнюю – Брэст, Гродна, паўночную – Друя, Віцебск, Полацк, паўднёвую – Прыпяць, усходнюю – Днепр). Шмат каго ўжо ў XVI ст. цікавіла сама назва Белая Русь. Пры гэтым нараджаліся самыя неверагодныя версіі. Так, паводле меркавання немца Петрэя, назва "Белая" паходзіць ад таго, што мужчыны ў летні час носяць белыя шапкі, а жанчыны набельваюць твар.

Па-другое, вельмі шмат звестак аб прыродзе Беларусі. Безумоўна, што на характарыстыку апошняй істотна ўплываў пэўны сезон, калі іншаземец праязджаў праз Беларусь. Летам гэта былі "прыгожыя даліны", вясной і восенню – балоты, гразь. Побач з летапісамі, запіскі іншаземцаў з'яўляюцца цікавай крыніцай для вывучэння клімату Беларусі пэўнага часу.

Падарожнікі адзначаюць суровыя, але ўсё ж спрыяльныя для гаспадаркі прыродна-геаграфічныя ўмовы (асабліва для жывёлагадоўлі, рыбнай лоўлі, палявання, бортніцтва). З культур, што вырошчвалі, упамiнаюць збажыну, проса, грэчку, лён. У лясах вадзіліся туры і зубры. С. Герберштэйн іх адрозніваў і нават пакінуў замалёўкі.

Пераважная частка падарожнікаў пакінула звесткі аб шляхах зносін. Можна заўважыць, што яны праязджалі ў кірунку Вільня, Полацк, Ноўгарад, але часцей – праз Вільню ці Брэст і далей праз Мінск, Барысаў, Оршу. Зімою выкарыстоўвалі "рускія сані", летам – лёгкія фурманкі. Не самыя лепшыя эпітэты можна знайсці ў запісках падарожнікаў аб беларускіх дарогах.

Пытанні эканамічнага жыцця гарадоў і мястэчак Беларусі асвятляліся павярхоўна, няпоўна ці зусім не асвятляліся. Больш падрабязна – геаграфічнае становішча гарадоў, знешні выгляд, абарончыя збудаванні, прыводзіліся звесткі аб колькасці цэркваў.

Мемуарная лiтаратура XIX – пачатку XX ст

Канец XVIII – першая палова XIX ст. характарызуюцца своеасаблiвай модай на мемуарную лiтаратуру. У гэты час была створана вялiкая колькасць успамiнаў, дзённiкаў, нататак i хранографаў-дыярыушаў. Вельмі цiкавыя старонкi мемуарнай лiтаратуры гэтага перыяду складаюць i запiскi пада-рожнiкаў. Уключэнне Беларусi ў склад Расiйскай iмперыi выклiкала з'яўленне вялiкай колькасцi запiсак рускiх падарожнiкаў. Апошнiя адкрывалi для сябе гэты край, якi ў афiцыйнай прапагандзе акрэслiваўся як "искони русский", а ў свядомасцi рускага грамадства вызначаўся рознымi тэрмiнамi: "беларускi", "лiтоўскi", "польскi". На самым пачатку XIX ст. у "присоединенные провинции" накiроўвалiся па справах свецкiя i духоўныя асобы. З 1812 г. свае запiскi аб падзеях на тэрыторыi сучаснай Беларусi (яны ўжо называюць яе "айчынай") пакiдаюць рускiя афiцэры (у прыватнасцi, вядомы i зараз пiсьменнiк I. I. Лажэчнiкаў). Пасля ж паўстання 1830 – 1831 гг. Беларусь, такая знаёмая i незнаёмая, вабiла рускiх лiтаратараў, мастакоў, увогуле людзей творчых прафесiй. Гэта адбiлася i на змесце лiтаратуры падарожжаў. Здзiўленне ад не падобнай на рускую мовы i звестак аб добрых дарогах змяняецца захапленнем беларускай прыродай, гiсторыяй беларускiх гарадоў i храмаў, вывучэннем традыцый i святаў мясцовага насельнiцтва.

Мода на дарожныя нататкi прадвызначыла з'яўленне i твораў прадстаўнiкоў мясцовай, беларускай, iнтэлiгенцыi, якiя iмкнулiся пазнаёмiць суседзяў з гiсторыяй i традыцыямi свайго народа, не менш цiкавымi (па iх меркаванні), чым гiсторыя старажытных грэкаў i рымлянаў. Найбольш яркай старонкай азначанай творчасцi з'явiлася серыя нарысаў "Падарожжы па Палессі і беларускім краі", што была апублiкавана ў "Современнике" ў 1853 – 1855 гг. (у 1992 г. "Падарожжы..." былі перавыдадзены ў Мiнску з прадмовай С. А. Кузняевай). Аўтарам iх быў Павел Шпiлеўскi, якi нарадзiўся ў 1823 г. у в. Шыпiлавiчы Бабруйскага павета Мiнскай губернi ў сям'i праваслаўнага святара, закончыў Мiнскую семiнарыю, Пецярбургскую духоўную акадэмiю, але адмовiўся ад царкоўнай кар'еры. "Путешествия..." сталі вiзiтнай карткай вядомага публiцыста i лiтаратара. Асаблiва каштоўныя тыя старонкi гэтага патрыятычнага твора, дзе аўтар пiсаў аб тым, што добра ведаў i бачыў уласнымi вачыма. Гэта звесткi аб кiрмашах, аб беларускiх гарадах i мястэчках, iх насельнiцтве, аб жыццi простага селянiна i памешчыкаў. П. Шпiлеўскi не пакiнуў па-за ўвагай таксама татар i яўрэяў, якiя здаўна пражывалi на Беларусi.

Loading...

 
 

Цікаве